BE RU EN

Ціханаў прызначаны новым начальнікам ГВУ

  • 8.02.2013, 11:27

Лукашэнка прызначыў палкоўніка Паўла Ціханава начальнікам галоўнага выведвальнага ўпраўлення - намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі.

Як паведамілі БелаПАН у Міністэрстве абароны, апошняя пасада Ціханава - намеснік камандуючага сіламі спецыяльных аперацый (ССА) па ідэалагічнай працы. Да гэтага ён быў начальнікам аператыўнага ўпраўлення камандавання ССА, яшчэ раней - камандзірам 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння (Мар'іна Горка).

Папярэднік Ціханава на пасадзе начальніка ГВУ Генштаба генерал-маёр Віктар Крашэўскі быў вызвалены ад гэтай пасады і залічаны ў распараджэнне міністра абароны указам Лукашэнкі 1 лютага.

Апошнія навіны