BE RU EN

Арэндную плату для бізнесу паднялі «імем рэвалюцыі»

  • 8.02.2013, 11:12

Лукашэнка запатрабаваў імем рэвалюцыі падняць арэндную плату для бізнэсу да рынкавай.

Такое патрабаванне ён выказаў на нарадзе, прысвечанай абмеркаванню працы Упраўлення справамі, паведамляе БелТА.

«Што тычыцца арэнды будынкаў і памяшканняў, імем рэвалюцыі прывесці ўсё ў адпаведнасць з рынкавым коштам! У Менску сёння праблем здаць плошчы ў арэнду няма. Але галоўнае, што ў арэнду за капейкі здаем, а яны пераздаюць у субарэнду ў 3-4 разы вышэй», - заўважыў дыктатар і даручыў Камітэту дзяржкантролю звярнуць на гэта ўвагу.

Распавядаючы пра праблему павышэння эфектыўнасці выкарыстання будынкаў і памяшканняў, нядаўна прызначаны кіраўніком справамі Лукашэнкі Віктар Шэйман адзначыў, што ў бліжэйшы час разбярэцца з тым, як нерухомасць здаецца ў арэнду.

На нарадзе было адзначана, што на сённяшні дзень арэндная плата ў 2-3 разы ніжэйшая за дзеючыя ў Менску камерцыйныя прапановы. Пры гэтым у ГГУ шырока практыкуецца заключэнне дамоў такім чынам, што асобныя камерцыйныя структуры атрымліваюць неабгрунтаваныя прывілеі, шэрагу камерцыйных фірмаў плошчы прадастаўлены без правядзення аўкцыёну на права заключэння дамовы арэнды.

Апошнія навіны