BE RU EN

Краіны ЕЗ абмяркоўваюць бюджэт на 2014 - 2020 гады

  • 7.02.2013, 9:51

Саміт з удзелам кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін Еўразвяза пачаўся сёння ў Бруселі.

На ім будзе зробленая чарговая спроба ўзгадніць бюджэт на 2014 - 2020 гады, перадае ВВС.

Асноўныя разыходжанні датычацца пытання памяншэння выдаткаў. Брытанія і Германія настойваюць на гэтым, у той час як Францыя і Італія лічаць, што для эканамічнага росту і павелічэння колькасці працоўных месцаў неабходныя інвестыцыі.

Папярэдняя спроба прыняць бюджэт у лістападзе мінулага года не ўвянчалася поспехам.

Апошнія навіны