BE RU EN

Лукамольцаў адзелі ў форму АМАПу

  • 6.02.2013, 21:09

Так званыя моладзевыя атрады аховы правапарадку выйшлі на вуліцы Менска ў форме.

У надоечы створаныя моладзевыя атрады аховы правапарадку ўваходзяць члены пралукашэнкаўскай арганізацыі «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Яны «патрулююць» на вуліцах Менска супольна з супрацоўнікамі міліцыі.

Члены такіх атрадаў, з рэкамендацыямі БРСМ, маюць права пераважнага залічэння - з 2011 года ў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў, з 2012 года - на факультэт унутраных войскаў Вайсковай акадэміі Беларусі, Магілёўскага вышэйшага каледжа МУС.

Фота супрацоўнікаў МААП зняў на вуліцах Менска і размясціў у «Фэйсбуку» журналіст Зміцер Панкавец.

Апошнія навіны