BE RU EN

П'яны кіроўца снегаўборачнага трактара ўрэзаўся ў тры легкавушкі

  • 6.02.2013, 17:47

Менскі трактарыст на службовым МТЗ-80 ехаў за чарговай порцыяй выпіўкі.

ДТЗ было зафіксавана сёння, каля 12:40, на вуліцы Трасцянецкай, насупраць дома №4. Трактар МТЗ-80 пашкодзіў тры прыпаркаваных на праезнай частцы аўтамабіля, піша агенцтва «Менск-навіны». Як паведаміла старшы інспектар аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ Ленінскага раёна Таццяна Красій, яго кіроўца знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

«Пры выездзе на вуліцу Трасцянецкую трактарыст не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў легкавушкі, якія стаялі каля краю праезнай часткі, - паведаміла папярэднюю версію Таццяна Красій. - Як высветлілася, вінаваты ў аварыі быў п'яны - гэта пацверджана падчас медагляду».

У крыві 43-гадовага мужчыны выяўлена 1,76 праміле алкаголю. Сам трактарыст растлумачыў супрацоўнікам ДАІ, што спіртное ён ужыў на працоўным месцы і адправіўся за чарговай порцыяй выпіўкі на службовым МТЗ-80.

Апошнія навіны