BE RU EN

Прывід Магніцкага напалохаў расейскіх бізнесменаў

  • 6.02.2013, 17:22

Расейская бізнес-эліта баіцца, што пагаршэнне адносінаў паміж Расеяй і Захадам можа вельмі негатыўна адбіцца на яе інтарэсах.

Бо шматлікія забяспечаныя расейцы захоўваюць свае грошы ў швейцарскіх банках і маюць уласнасць у ЗША і Еўропе. Акрамя гэтага, некаторыя з іх амаль пастаянна жывуць за мяжой, а іх дзеці вучацца ў такіх прэстыжных універсітэтах, як Гарвард, Кембрыдж і Оксфард, піша іспанскае выданне ABC.es (пераклад - ИноТВ).

Аналагічнага меркавання прытрымліваюцца прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу, а таксама чыноўнікі пэўных рангаў, дырэктары кампаній і проста высакакласныя прафесіяналы.

«Магчымасць таго, што Еўрапейскі Звяз і Велікабрытанія таксама ўвядуць санкцыі, звязаныя са справай Магніцкага, выклікае ў расейскіх бізнесменаў трывогу. У гэтых краінах нашы прадпрымальнікі маюць шмат актываў, там вучацца іх дзеці», - прыводзіць выданне словы рэктара Расейскай эканамічнай школы Сяргея Гурыева.

Гэтае пытанне падчас Давоскага форуму закрануў і старшыня праўлення Ашчаднага банка Герман Грэф. Ён выказаў занепакоенасць з нагоды таго, што адносіны паміж Масквой і Вашынгтонам набываюць негатыўны абарот.

Аднак у рамках гэтага форуму выступіў і амерыканскі фінансіст Джордж Сорас, які заявіў, што «Пуцін трымаецца за ўладу, паколькі толькі такім чынам ён можа адчуць сябе ў бяспецы».

Аўтар артыкула піша, што амерыканскія і еўрапейскія палітыкі ўсё часцей крытыкуюць расейскага прэзідэнта. Па меркаванні выдання, пасля вяртання Пуціна ў Крэмль прорва паміж заходнімі краінамі і Расеяй толькі павялічылася. І ў першую чаргу, гэта звязана з абмежаваннем свабодаў расейскіх грамадзян і жорсткай пазіцыяй прэзідэнта ў адносінах да апазіцыі.

Апошнія навіны