BE RU EN

МКАД перададуць Менску

  • 6.02.2013, 13:16

Менская кальцавая аўтадарога (М-9) будзе бязвыплатна перададзеная з рэспубліканскай уласнасці ў камунальную ўласнасць Менска.

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў №80 ад 1 лютага 2013 года, якая апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.

У цяперашні час гэты аб'ект знаходзіцца ў гаспадарчым вядзенні рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства аўтамабільных дарог «Менскаўтадар-Цэнтр». Яго перадача ў сталічную камунальную ўласнасць, згодна з дакументам, павінна адбыцца да 10 лютага 2013 года. Як вызначана ў дадатку да пастановы, ацэначны кошт МКАД на 1 снежня 2012 года склаў Br819 млрд.

Апошнія навіны