BE RU EN

Лукашэнка памілаваў чыноўнікаў-карупцыянераў

  • 6.02.2013, 12:52

Памілаваныя экс-старшыні Полацкага гарвыканкама Уладзімір Тачыла і Полацкага райвыканкама Валерый Палідавец.

Пра гэта паведаміў начальнік аддзела працэсуальнага кантролю за расследаваннем злачынстваў аб карупцыі і супраць інтарэсаў службы галоўнага ўпраўлення працэсуальнага кантролю Следчага камітэта Беларусі Зміцер Вараб'ёў 6 лютага на прэс-канферэнцыі ў Менску, перадае БелаПАН.

Паводле яго слоў, Тачыла і Палідавец цалкам пакрылі матэрыяльную і іншую шкоду, прычыненую іх дзеяннямі, і напісалі прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. «27 снежня мінулага года яны былі памілаваныя і цалкам вызваленыя ад крымінальнай адказнасці», - сказаў Вараб'ёў.

Нагадаем, Тачыла абвінавачваўся ў тым, што ў 2009 годзе ён незаконна выдзеліў для сябе і сваіх блізкіх зямельныя ўчасткі ў Полацку ў зоне ахоўваемага ландшафту, на тэрыторыі, прылеглай да Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра. Пры гэтым былі перавышаныя службовыя паўнамоцтвы, а гісторыка-культурная каштоўнасць - пашкоджаная.

Разам з Тачылам па гэтай справе праходзілі яго былы намеснік Сяргей Кукса і былы старшыня Полацкага райвыканкама Валерый Палідавец са сваім намеснікам Алегам Ермаковічам.

Апошнія навіны