BE RU EN

Польскі фільм пра паўстанне Каліноўскага

  • 6.02.2013, 9:53

Польскія дакументалісты знялі фільм пра падзеі 1863 года.

Паўстанне, вядомае ў Беларусі, як паўстанне Каліноўскага - адна з самых яскравых старонак айчыннай гісторыі XIX стагоддзя. Фільм паказвае сітуацыю да паўстання, яго ход, прычыны паражэння і яго наступствы, паведамляе «Радыё Свабода».

Аўтары стужкі, прэзентацыя якой адбылася на тэлеканале «Белсат», і даследчыкі гісторыі разважаюць, якой была чарговая спроба аднавіць незалежнасць Рэчы Паспалітай - непажаданай і незапланаванай або рэалістычнай, з добрымі шанцамі на поспех? Кім былі галоўныя дзеячы паўстання - палымянымі ідэалістамі або кансерватыўнымі згоднікамі, якія шукалі міру і спакою?

У цэнтры фільма лёсы чатырох братоў Брыкчыньскіх: Стэфана, Станіслава, Антонія і Юзэфа. Тры старэйшых брата актыўна ўдзельнічалі ў паўстанні, прайшлі праз падпольную дзейнасць, партызанскую вайну, страту сямейнага маёнтка, Сібір і смерць блізкіх.

У фільме шмат рэканструкцый падзей, дакументаў, успамінаў, фотаздымкаў і малюнкаў часоў паўстання.

Фільм зняў рэжысёр Пшэмысл Беднарчык.

Апошнія навіны