BE RU EN

Ва Украіне затрыманы былы прэм'ер Таджыкістана

  • 6.02.2013, 9:08

Абдумалік Абдуладжонаў быў затрыманы ў аэрапорце Барыспаль у Кіеве, куды ён прыляцеў з ЗША.

Прычыны і падрабязнасці затрымання Абдуладжонава пакуль не ўдакладняюцца, паведамляе ВВС.

Абдумалік Абдуладжонаў з'яўляўся асноўным апанентам дзеючага прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона на прэзідэнцкіх выбарах у 1994 годзе.

Таксама, па дадзеных праваахоўных органаў Таджыкістана Абдуладжонаў фінансаваў мяцеж палкоўніка Махмуда Худайбердыева, падушанага ў 1998 годзе на поўначы Таджыкістана.

Пасля няўдалай спробы стаць прэзідэнтам краіны ў 1994 годзе Абдуладжонаў пакінуў Таджыкістан і пражываў на Захадзе.

СМІ не выключаюць, што Абдуладжонаў быў затрыманы па запыце таджыкскіх улад.

З 21 верасня 1992 года ён выконваў абавязкі прэм'ер-міністра, 20 лістапада 1992 года прызначаны прэм'ер-міністрам Таджыкістана. У 1993 годзе падаў у адстаўку з-за нязгоды з палітыкай прэзідэнта Рахмона.

Апошнія навіны