BE RU EN

Прадпрыемствы «Белдзяржхарчпрама» выстаўляюць на продаж

  • 5.02.2013, 18:52

«Белдзяржхарчпрам» прапануе прыватызаваць шэсць прадпрыемстваў.

Пра гэта паведаміў 5 лютага старшыня канцэрна Аляксандр Забела, паведамляе БелаПАН.

«На першым этапе два асноўных праекты, якія мы разглядаем супольна з нацыянальным агенцтвам пры Мінэканомікі, гэта ААТ «Мінскі маргарынавы завод» і кандытарская фабрыка «Конфа». А таксама наша прадпрыемства «Аргхарчпрам» і яшчэ некалькі прадпрыемстваў», - паведаміў Забела.

З ягоных слоў, плануецца прадаць 100% акцый прадпрыемстваў «у кожны момант, калі з'явіцца інвестар». «Мы залучылі да гэтай працы і міжнародныя інстытуты, якія займаюцца прэзэнтацыяй інвестпраектаў, у тым ліку і на замежных рынках», - адзначыў ён.

На думку Забелы, самы аптымальны варыянт прыватызацыі - правядзенне конкурсу.

Апошнія навіны