BE RU EN

«Белэнерга»: Выбуху на ЦЭЦ-5 не было, але рамонт ідзе

  • 5.02.2013, 13:48

Рамонт энергаблока №1 Менскай ЦЭЦ-5 працягнецца да сярэдзіны сакавіка 2013 года.

Пра гэта паведамілі БелТА ў аб'яднанні «Белэнерга».

«Энергаблок выведзены ў планавы сярэдні рамонт. Будзе заменены блочны трансфарматар, устараненне дэфектаў якога, як гэта паказала выкананая раней дыягностыка, магчыма толькі ў завадскіх умовах», - распавялі ў ДВА.

Пры гэтым тут яшчэ раз адзначылі, што выбухаў і пажараў на Менскай ЦЭЦ-5 не было, а цеплазабеспячэнне спажыўцоў не парушалася.

Нагадаем, чытач сайта charter97.org тры дні таму паведаміў пра тое, што з-за выбуху і пажару на выходным трансфарматары першы блок Менскай ЦЭЦ-5 спынены.

Паводле яго слоў, «27 студзеня 2013 года адбылася аварыя на 1-м блоку Менскай ЦЭЦ-5 - быў выбух, затым пажар на выходным трансфарматары. Блок спынены, прагназуемы прастой - 3 месяцы».

Апошнія навіны