BE RU EN

Зносіны паміж Менскам і Масквой былі перапыненыя з-за аварыі

  • 5.02.2013, 13:11

Рух цягнікоў паміж беларускай і расейскай сталіцамі быў парушаны з-за аўтааварыі ў Падмаскоўі.

Цяпер ён адноўлены, паведамляе БелТА са спасылкай на МНС Расеі па Маскоўскай вобласці.

Сёння раніцай з-за складаных умоў надвор'я на чыгуначным пераездзе сутыкнуліся вялікагрузная фура і легкавы аўтамабіль. У выніку быў парушаны рух цягнікоў і электрычак.

«У 12 гадзін 3 хвіліны па маскоўскім часе фура з чыгуначных шляхоў была ўбраная цягачамі. Пасля праверкі чыгуначных шляхоў рух адноўлены», - адзначылі ў МНС.

Усяго было затрымана пяць цягнікоў. З іх два пасажырскіх - Брэст-Масква і Варшава-Масква, а таксама тры прыгарадных электрацягніка.

Апошнія навіны