BE RU EN

Эпідэміёлагі папярэджваюць пра новы вірус грыпу

  • 5.02.2013, 9:36

Медыкі выявілі яшчэ адзін вірус грыпу, які цыркулюе ў Беларусі ў гэтым сезоне.

«Вынікі вірусалагічных даследаванняў у рамках дазорнага і руціннага нагляду за грыпам дазваляюць казаць пра адначасовую цыркуляцыю вірусаў грыпу A(H1N1) pdm09, А(H3N2) і В», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.

На мінулым тыдні паведамлялася аб двух вірусах грыпу, якія цыркулююць у Беларусі ў гэтым сезоне - A (H1N1) pdm09 і А (H3N2). Як паведамілі ў цэнтры, пакуль «з вірусам грыпу В асацыяваны 1 выпадак».

Там таксама праінфармавалі, што «паводле статыстычных дадзеных узровень рэспіраторнага захворвання ў краіне на мінулым тыдні працягваў расці». У даследаваных клінічных узорах частата выяўлення вірусаў грыпу ўзрасла і склала 38%, адзначылі мікрабіёлагі.

Па іх дадзеных, сумарныя вынікі тыпавання вірусаў грыпу сведчаць пра перавагу вірусаў грыпу A (H1N1) pdm09 і А (H3N2).

Спасылаючыся на Еўрабюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у цэнтры паведамілі, што генетычная характарыстыка вірусаў грыпу, якія цыркулююць у еўрапейскім рэгіёне, сведчыць аб тым, што выкарыстаныя ў бягучым сезоне для прафілактыкі грыпу вакцыныя штамы ім адпавядаюць.

Апошнія навіны