BE RU EN

Полацкі біскуп стаў чальцом суда РПЦ

  • 4.02.2013, 9:52

Арцыбіскуп Полацкі і Глыбоцкі Феадосій быў ізноў абраны чальцом агульнацаркоўнага суда РПЦ.

Абранне адбылося на Архірэйскім саборы, які праходзіць у Маскве з 2 да 5 лютага, паведамляе БелТА.

«Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл даў высокую ацэнку дзейнасці гэтага суда і прапанаваў падоўжыць тэрмін ягонай працы да наступнага Архірэйскага сабора, што і было прынята біскупамі. Акрамя прадстаўніка БПЦ, у склад суда ўваходзяць мітрапаліт Екацярынадарскі і Кубанскі Ісідор (старшыня), мітрапаліт Чарнавіцкі і Букавінскі Ануфрый, арцыбіскуп Уладзімірскі і Суздальскі Еўлогій, біскуп Бранскі і Сеўскі Аляксандр (сакратар суда)», - паведамілі ў Маскоўскім Патрыярхаце.

Упершыню ў гісторыі РПЦ паседжанне гэтага суда прайшло 17 траўня 2010 года ў Маскве, а палажэнне аб гэтым органе і яго складзе было прынятае на Архірэйскім саборы ў чэрвені 2008 года. Як абвяшчае палажэнне, царкоўныя суды, у прыватнасці, прызначаныя для аднаўлення парушанага парадку і ладу царкоўнага жыцця і закліканыя спрыяць захаванню святых канонаў.

Апошнія навіны