BE RU EN

Пінскія снегавікі патрабуюць вызваліць палітвязняў

  • 28.02.2013, 17:21

Актывісты аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» падтрымалі палітвязняў.

У акцыях салідарнасці, якія прайшлі ў Пінску, прынялі ўдзел снегавікі. Яны трымалі плакаты з патрабаваннем вызваліць вязняў рэжыму Лукашэнкі, паведамляе прэс-служба БХД.

Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» раней абвясціў пра пачатак кампаніі «Хваля салідарнасці». У яе рамках акцыі ў падтрымку палітвязняў прайшлі ў многіх гарадах краіны.

Апошнія навіны