BE RU EN

Кампенсацыя за разбураныя кватэры - 110 даляраў

  • 28.02.2013, 13:55

Пенсіянерам, чые кватэры пацярпелі ад выбуху ў Серабранцы, выплацілі аднаразовыя кампенсацыі ў памеры 900 тысяч рублёў.

Пра гэта сайту charter97.org распавёў Аляксандр Рабінскі - жыхар дома на вуліцы Пляханава, у якім адбыўся выбух.

«Аднаразовыя кампенсацыі выплацілі пакуль толькі пенсіянерам. Мой бацька атрымаў 900 тысяс рублёў», - распавёў ён. Цяпер сем'і, якія былі адселеныя з разбураных і пашкоджаных кватэр, у тым ліку і Аляксандр Рабінскі, жывуць у гасцініцы недалёка ад дома, у якім прагрымеў выбух. Менгарвыканкамам для іх арганізавана таксама бясплатнае харчаванне.

Вярнуць людзей у іх кватэры гарадскія ўлады абяцаюць ужо ў красавіку. Цяпер на месцы выбуху вядуцца аднаўленчыя работы.

Нагадаем, выбух у кватэры дома на вуліцы Пляханава прагрымеў 23 лютага. Загінулі двое яе жыхароў. Афіцыйныя прычыны выбуху не названыя.

Апошнія навіны