BE RU EN

Дыктатар прызначыў сабе новых памагатых

  • 28.02.2013, 13:37

Кіраўнік прыняў шэраг кадравых рашэнняў.

Памочнікамі Лукашэнкі сталі Валерый Брылёў, Фёдар Дамаценка і Анатоль Ліс. Таксама кіраўнік зрабіў шэраг іншых прызначэнняў, паведамляе яго прэс-служба.

Уладзіміра Давыдава Лукашэнка прызначыў суддзёй і старшынёй Беларускага ваеннага суда, Алега Кіенку - суддзёй і старшынёй гаспадарчага суда Віцебскай вобласці, Сяргея Шаўцова - старшынёй Гомельскага абласнога суда.

Андрэй Малчан стаў надзвычайным і паўнамоцным амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ па сумяшчальніцтве, Васіль Сцепаненка - першым намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях, Ігар Ласінскі - намеснікам міністра аховы здароўя.

Апошнія навіны