BE RU EN

Лукашэнка прытаргоўвае сасіскамі ў Растоўскай вобласці

  • 28.02.2013, 13:10

Беларускі дыктатар быў заўважаны ў Растоўскай вобласці.

Выразаная з кардона фігура Лукашэнкі сустракае пакупнікоў прадуктовай крамкі ў Каменску-Шахцінскім (Растоўская вобласць), паведамляе мясцовая газета «ПИК».

На думку ўладальнікаў крамы, кардонны Лукашэнка дапаможа павялічыць іх наведвальнасць.

Нагадаем, беларускага дыктатара часта выкарыстоўваюць для прыцягнення ўвагі да айчынных тавараў у Расеі.

Апошнія навіны