BE RU EN

У «Вячэрнім Урганце» паказалі будні беларускіх журналістаў (Відэа)

  • 28.02.2013, 3:19

Фатаграфію арышту незалежных журналістаў паказалі ў эфіры расейскага Першага канала.

У праграме «Вячэрні Ургант» яе вядучы Іван Ургант прапануе сатырыку Яфіму Шыфрыну адгадаць, хто з намаляваных на розных фота людзей займаецца спортам. Шыфрыну паказалі фрагмент фота журналіста Сяргея Балая, якога затрымлівалі на акцыі ў Менску. Сатырык выказаў меркаванне, што журналіст займаецца спортам. Затым на экран вывелі фота цалкам - стала відаць, што журналіста,які супраціўляецца, затрымлівае менскі АМАП.

«Гэта барацьба», - сказаў на заканчэнне Шыфрын.

Глядзець на 25-й хвіліне

Апошнія навіны