BE RU EN

«Дынама» зноў падолела маскоўскі «Спартак»

  • 27.02.2013, 21:58

Сёння ў Маскве прайшлі другія матчы чвэрцьфінальных серый Кубка Надзеі.

Мясцовы «Спартак» зноў саступіў менскаму «Дынама». На гэты раз з лікам 2:3. У выпадку паразы ў Менску ў суботу 1 сакавіка, маскоўскі «Спартак» афіцыйна закончыць сезон.

Лік быў распачаты ўжо ў першыя дзесяць хвілін матчу. Шайбы закінулі Цім Стэплтон і Сяргей Дрозд. У другім перыядзе гол зноў забіў Цім Стэплтон.

У «Спартака» шайбы закінулі Мікалай Бушуеў і Яраслаў Абшут.

Нагадаем, учорашні матч паміж «Дынама» і «Спартаком» таксама скончыўся перамогай менчукоў.

Фота з архіву

Апошнія навіны