BE RU EN

У Магілёве сарвалі рэгістрацыю МХД

  • 27.02.2013, 12:32

Грамадскае аб'яднанне «Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты Магілёва» не змаглі падаць дакументы на рэгістрацыю.

26 лютага, пасля збору асноўнага пакета дакументаў, знікла магчымасць атрымаць рэгістрацыю для ГА «МХДМ». Прычынай гэтаму паслужыў адказ у апошні дзень прадастаўлення права на юрыдычны адрас аднаго з уладальнікаў офіса, з якім загадзя было заключана вуснае пагадненне, паведамляе прэс-служба БХД.

Яўген Дудкін, старшыня сходу і рады ГА «Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты Магілёва» адзначыў:

«На жаль, згодна з заканадаўствам, нават дробныя, лакальнага маштабу грамадскія аб'яднанні павінны мець офіс, юрыдычны адрас якога выкарыстоўваецца ў працэсе дзяржаўнай рэгістрацыі арганізацыі».

«Улічваючы той факт, што моладзі, студэнтам цяжка знайсці вялікія грошы для арэнды памяшкання, ясна адно - афіцыйнае, юрыдычна правільнае стварэнне грамадскіх аб'яднанняў лакальнага маштабу сутыкаецца з вялікай праблемай - пытаннем офіса. А паколькі маладыя людзі аб'ядноўваюцца на аснове альтруізму і як «цімураўцы» робяць свае акцыі, не патрабуючы ні грошай, ні матэрыяльнага ўзнагароджання, а ўсё за свой кошт, хочацца сказаць ім толькі вялікі дзякуй», - дадаў ён.

Яўген Дудкін падкрэсліў, што МХДМ «у параўнанні з іншымі грамадскімі аб'яднаннямі не атрымліваюць фінансавай падтрымкі з боку дзяржавы».

Апошнія навіны