BE RU EN

Беларускія вайскоўцы паехалі ў В'етнам

  • 27.02.2013, 9:42

Дэлегацыя на чале з намеснікам начальніка Генштаба Алегам Крываносам адправілася з афіцыйным візітам у В'етнам.

Яна будзе знаходзіцца ў краіне да 1 сакавіка, паведамляе прэс-служба Мінабароны. У склад дэлегацыі ўваходзяць супрацоўнікі ваенна-навуковага ўпраўлення Генеральнага штаба і Навукова-даследчага інстытута Узброеных Сіл Беларусі.

У ходзе візіту запланаваныя сустрэчы з прадстаўнікамі Міністэрства нацыянальнай абароны Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам, у тым ліку з кіраўніцтвам дэпартаментаў навукі, тэхналогіі і навакольнага асяроддзя, баявых аперацый, радыёэлектроннай барацьбы, ваеннага палітычнага навучання, а таксама камандаванняў відаў і родаў войскаў, ваенных навучальных устаноў.

У ходзе рабочых сустрэч бакі абмяркуюць пытанні будаўніцтва і развіцця нацыянальных узброеных сілаў, тэорыі ваеннага мастацтва і ваеннай навукі, выпрацоўкі канцэптуальных, праграмных і статутных дакументаў, распрацоўкі сучасных узораў узбраення і ваеннай тэхнікі з выкарыстаннем апошніх дасягненняў у галіне электронікі і праграмавання.

Апошнія навіны