BE RU EN

Віктар Ганчарэнка - у сусветным рэйтынгу лепшых трэнераў

  • 26.02.2013, 19:45

Міжнародная федэрацыя футбола (IFFHS) склала рэйтынг лепшых футбольных трэнераў свету за апошнія 15 гадоў.

Настаўнік барысаўскага БАТЭ Віктар Ганчарэнка заняў у ім 226 месца, піша сайт федэрацыі (пераклад - charter97.org). У рэйтынг увайшлі лепшыя трэнеры футбольных клубаў з 1996 па 2012 гады. Ён складзены на аснове галасаванняў, якія праводзяцца кожны год.

Першае месца рэйтынгу займае трэнер Manchester United Алекс Фергюсан. У тройку лідэраў таксама ўваходзяць Арсэн Венгер і Жазэ Маўрынью.

Апошнія навіны