BE RU EN

Генік Лойка: «Людзі ў цывільным» зладзілі правакацыю

  • 26.02.2013, 14:06

З турмы на Акрэсціна пасля пяці сутак арышту выйшаў грамадзкі актывіст, скульптар Генік Лойка.

У інтэрв'ю charter97.org ён распавёў пра падрабязнасці затрымання і суда.

«Затрымлівалі мяне па «стандартнай схеме». Гэта былі людзі ў цывільным, якія не прадставіліся. Падчас затрымання яны ўжылі фізічную сілу, тым самым правакуючы на аказанне супраціўлення. Але я не паддаўся на правакацыю», - адзначыў скульптар.

Ён таксама дадаў, што паказанні ў судзе супраць яго даваў толькі адзін з тых міліцыянтаў, якія ажыццяўлялі арышт, а замест другога выступіў міліцыянт з РАУС Фрунзенскага раёна Менска.

«Галоўнае, што я ажыццявіў задуманае і выступіў у абарону нашай нацыянальнай мовы. Пасля выхаду з турмы буду працягваць барацьбу. У нас у краіне будзе беларуская мова, і яна будзе жыць», - сказаў на заканчэнне скульптар.

Нагадаем, 21 лютага каля ганка сталічнай гімназіі № 4 грамадзянскі актывіст, скульптар Генік Лойка разгарнуў плакат з надпісам «Віншую з Днём роднай мовы. Гімназія № 4 была апошняй з беларускай мовай навучання». За гэтую акцыю скульптара прысудзілі да арышту тэрмінам у 5 сутак.

Фота і відэа: «Наша Ніва»

Апошнія навіны