BE RU EN

У Польшчы рэканструявалі частку беларускага «катынскага спісу»

  • 26.02.2013, 9:49

Рэканструкцыя праведзеная дзякуючы даследаванню спісу зняволеных менскай турмы НКВД.

Гэтыя звесткі параўналі з інфармацыяй аб загінулых у 1939 і 1940 гадах беларусах - грамадзянах Польшчы. Рэканструкцыю правёў Цэнтр польска-расейскага дыялогу. Звесткі расследавання апублікаваныя на яго сайце (пераклад - charter97.org).

Спіс грамадзян, арыштаваных НКВД пасля заняцця савецкімі войскамі тэрыторыі Заходняй Беларусі прэзентаваны Расейскім дзяржаўным вайсковым архівам. Практычна ўсе яны былі дастаўленыя ў менскую турму ў перыяд з сакавіка да ліпеня 1940 года. У гэты самы час войскі НКВД СССР выконвалі загад Палітбюро ад 5 сакавіка 1940 года аб знішчэнні арыштаваных грамадзян Польшчы, якія былі інтэрнаваныя ў лагерах ваеннапалонных у Казельску, Старабельску і Асташкаве, а таксама ў турмах Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі.

Пасля 1940 года аб лёсе 98 чалавек з ліку арыштаваных нічога не вядома. У афіцыйных спісах загінулых іх таксама няма. Аўтары рэканструкцыі робяць выснову, што яны былі расстраляныя.

Нагадаем, улады нашай краіны да гэтага часу адмаўлялі існаванне беларускага «катынскага спісу».

Апошнія навіны