BE RU EN

Арыштаваны дырэктар санаторыя «Беларусь» сустрэўся з консулам

  • 25.02.2013, 18:49

Грамадзянін Расеі, былы дырэктар сочынскай санаторыі «Беларусь» Георгій Саракашыш, «знайшоўся» у сумна вядомай «амэрыканцы» - следчым ізалятары КДБ.

- Ён знаходзіцца ў ізалятары, вядуцца адпаведныя следчы дзеянні, - распавёў «Салідарнасці» дарадца працы са СМІ пасольства Расейскай Федэрацыі ў Беларусі Уладзімір Марчук. - Тыя просьбы, якія былі накіраваныя Георгіем Саракашышам, былі задаволеныя. З ім сустракаўся консул. Саракашыш прасіў аб медыцынскім аглядзе, і беларуская старана дала яму такую магчымасць. Мы ведаем, што лекар яго наведвае рэгулярна, але праблемы са здароўем не звязаныя з утрыманнем у следчым ізалятары КДБ, а склаліся з прычыны агульнага стану.

Са слоў дарадцы, скаргаў ад Георгія Саракашыша супрацоўнікам амбасады не паступала.

Нагадаем, некалькі тыдняў таму дырэктара санаторыі «Беларусь» Георгія Саракашыша і двух ягоных намеснікаў (грамадзян РФ) выклікалі ў Менск нібыта падпісаць нейкія паперы, узгадніць планы на гэты год. Яны паехалі і ў Сочы больш не вярнуліся. Выявілася, што яны знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ.

Апошнія навіны