BE RU EN

Уласевічу анулявалі забарону на ўезд у Літву

  • 25.02.2013, 11:37

У панядзелак Віленскі акруговы адміністрацыйны суд ануляваў рашэнне Дэпартамента міграцыі, які забараніў уезд у Літву Мікалаю Уласевічу.

Суд не знайшоў дадзеных аб тым, што Уласевіч можа прадстаўляць пагрозу дзяржаўнай бяспекі ці грамадскаму парадку, піша ru.delfi.lt.

Уласевіч быў запрошаны прыняць удзел у дыскусіі аб ядзернай энергетыцы, якая праходзіла 23 верасня ў Вільні, у парламенце. Аднак літоўскія памежнікі не пусцілі Уласевіча, калі ён збіралася перасекчы мяжу.

Літоўскія службовыя асобы афіцыйна не каментуюць матываў, па якіх забаранілі яму ўезд у Літву.

Сам Уласевіч не ўдзельнічаў у пасяджэнні суда ў панядзелак, але яго адвакат сказаў, што задаволены рашэннем суда.

Суд прысудзіў у карысць Уласевіча 100 літаў выдаткаў на судовае разбіральніцтва.

Апошнія навіны