BE RU EN

У сакавіку зноў даражэюць цыгарэты

  • 25.02.2013, 11:02

У сакавіку павысяцца кошты на некаторыя маркі цыгарэт на 0,6-4,6%, якія вырабляюцца на тэрыторыі Беларусі.

Пра гэта паведамілі БелТА ў Міністэрстве па падатках і зборах.

У сакавіку ў параўнанні з лютым 2013 года павысяцца кошты на некаторыя маркі цыгарэт з фільтрам вытворчасці ТАА «Тытунь-інвест». Так, на два віды цыгарэт «Карона» кошты павышаюцца з Br4600 да Br4700 за пачак. Таксама ўстаноўленыя кошты на дзве новыя назвы - «Карона стыль» і «Карона эліт» - Br4500 за пачак.

На два віды цыгарэт «Форт» кошты зменяцца з Br4300 да Br4500, на пяць відаў Monte Carlo - з Br7900 да Br7950.

Апошнія навіны