BE RU EN

Азаранка - другая ў рэйтынгу ВТА

  • 25.02.2013, 10:57

Апублікаваны абноўлены рэйтынг ВТА. Па-ранейшаму ўзначальвае яго амерыканка Серэна Уільямс, беларуска Вікторыя Азаранка - другая.

У параўнанні з папярэднім рэйтынгам ў першай дзесятцы адбылося толькі адно змяненне - на 7-е месца, дзякуючы перамозе на турніры ў Дубаі, паднялася чэшка Петра Квітава, зрушыўшы на 8-е італьянку Сару Эрані, піша «Прессбол».

Рэйтынг ВТА

Становішча на 25 лютага:

1 (1 *). С.Уільямс (ЗША) – 10 365 ачкоў

2 (2). Азаранка (Беларусь) – 10 325

3 (3). Шарапава (Расея) - 9715

4 (4). А.Радванска (Польшча) - 7505

5 (5). Лі На (Кітай) - 6130

6 (6). Кербер (Германія) - 5400

7 (8). Квітава (Чэхія) - 4980

8 (7). Эрані (Італія) - 4915

9 (9). Стосур (Аўстралія) - 3835

10 (10). Вазняцкі (Данія) - 3570

Апошнія навіны