BE RU EN

Беларусь засталася без медалёў на ЧС па веласпорце

  • 25.02.2013, 9:11

Пераможцам медальнага заліку стала каманда Велікабрытаніі (5-2-2).

Усяго медалі выйграла 21 зборная, піша БелаПАН.

Агульны медальны залік выглядае наступным чынам:

Велікабрытанія - 5 залатых, 2 сярэбраныя, 2 бронзавыя; Германія - 3, 3, 2; Аўстралія - 2, 2, 4; Францыя - 2, 0, 2; ЗША - 2, 0, 0; Новая Зеландыя - 1, 2, 0; Ірландыя - 1, 1, 0; Ганконг - 1, 0, 1; Польшча, Чэхія - па 1, 0, 0; Іспанія, Кітай, Мексіка - па 0, 2, 0; Расея - 0, 1, 2; Данія - 0, 1, 1; Аўстрыя - 0, 1, 0; Італія, Канада, Куба, Нідэрланды, Швейцарыя - па 0, 0, 1.

Чэмпіянат па веласпорце прайшоў у Менску на мінулым тыдні. Шэраг замежных палітыкаў высупал супраць яго правядзення ў сувязі з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі.

Апошнія навіны