BE RU EN

Танец Мішэль Абамы стаў хітом Інтэрнэту

  • 24.02.2013, 12:52

Танец, які першая лэдзі ЗША Мішэль Абама выканала на шоў «Late Night with Jimmy Fallon», стаў хітом YouTube.

Ролік «Evolution of Mom Dancing» («Эвалюцыя танца мамы») быў апублікаваны ў Сетцы ў пятніцу, 22 лютага. На момант напісання нататкі яго прагледзелі 1,2 мільёны разоў. Больш за 12 тысяч чалавек пры гэтым адзначылі, што відэакліп ім падабаецца, піша Lenta.Ru.

На відэа Мішэль Абама і пераапрануты ў жанчыну комік Джымі Фэлан паказваюць некалькі танцавальных рухаў, у ліку якіх «Go Shopping, Get Groceries» («Ідзі па крамах, купі прадукты»), «Sprinkler» («Пульверызатар»), «Pulp Fiction» ( «Крымінальнае чытво») ды іншыя. Назвы танцавальных рухаў паказваюцца ўнізе экрана.

Нумар быў выкананы ў падтрымку кампаніі Мішэль Абамы «Let's Move» («Давайце рухацца»), якая прапагандуе здаровы лад жыцця, у тым ліку правільнае харчаванне і фізічныя нагрузкі. Мэта кампаніі - барацьба з атлусценнем у амерыканскіх школьнікаў. У сувязі з гэтым Мішэль Абама заклікае бацькоў быць прыкладам для дзяцей і самім весці рухомы лад жыцця.

Ад атлусцення ў ЗША пакутуе кожны трэці дарослы і кожнае пятае дзіця, адзначае Agence France-Presse. Паводле колькасці людзей, якія пакутуюць ад атлусцення, ЗША займае першае месца ў свеце.

Апошнія навіны