BE RU EN

Полацк сустракае гасцей нацыянальным сцягам

  • 24.02.2013, 11:57

Актывісты БХД вывесілі нацыянальны сцяг на ўездзе ў горад.

Таксама ў Полацку распаўсюджаныя ўлёткі з інфармацыяй пра палітвязняў. Яны расклееныя на тумбах для аб'яў ва ўсім горадзе, паведамляе прэс-служба аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Такім чынам Полацк далучыўся да кампаніі «Хваля салідарнасці», якая праходзіць ва ўсёй краіне. У рамках кампаніі праводзяцца акцыі ў падтрымку палітвязняў і распаўсюджваецца інфармацыя пра іх.

Апошнія навіны