BE RU EN

Microsoft падпаў пад хакерскі напад

  • 23.02.2013, 10:33

Карпарацыя Microsoft папоўніла сабой спіс буйных IT-кампаній, якія падпалі пад хакерскі напад у лютым.

Як паведамілі ў Microsoft, у пятніцу шэраг кампутараў, якія належаць супрацоўнікам кампаніі, былі заражаныя шкодным кодам, паведамляе ВВС.

У Microsoft адзначылі, што напад быў падобны да тога, на якія раней жаліліся ў кампаніях Apple і Facebook.

Звесткі аб кліентах кампаніі не пацярпелі, запэўніваюць у Microsoft.

Хакерскі напад надоечы зазнаў таксама сэрвіс мікраблогаў Twitter.

У выпадку Twitter былі скрадзеныя 250 000 рахункаў карыстальнікаў, у тым ліку паролі, электронныя адрасы ды іншыя звесткі.

Апошнія навіны