BE RU EN

Партрэты палітвязняў ля муроў КДБ

  • 22.02.2013, 18:30

Актывісты «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» правялі акцыі салідарнасці з палітвязнямі ў беларускай сталіцы.

Яны прайшлі ў рамках кампаніі «Хваля салідарнасці».

Па Менску ездзілі аўтамабілі актывістаў аргкамітэта для стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», на якіх былі змешчаныя партрэты палітвязняў і заклік да салідарнасці з імі.

Акцыі салідарнасці прайшлі ля муроў турмы на вуліцы Акрэсціна і каля будынку Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Іх удзельнікі трымалі ў руках партрэты палітвязняў Паўла Севярынца і Яўгена Васьковіча, паведамляе прэс-служба БХД.

Таксама актывісты адправілі віншавальныя паштоўкі беларускім апазіцыянерам, якія цяпер знаходзяцца за кратамі, і распаўсюдзілі ўлёткі з інфармацыяй пра іх.

Апошнія навіны