BE RU EN

Расейскім чыноўнікам забаранілі рахункі за мяжой

  • 22.02.2013, 18:10

Законапраект аб забароне расейскім чыноўнікам мець рахункі за мяжой сёння прыняла Дзярждума.

Забарона датычыцца грамадзян, якія займаюць дзяржаўныя пасады, піша Lenta.ru.

У гэты спіс уваходзяць федэральныя і рэгіянальныя дзяржслужбоўцы, у тым ліку прэм'ер-міністр і чальцы ўрада, дэпутаты, суддзі ды іншыя. Акрамя таго, мець рахункі забаронена мужам(жонкам) і непаўналетнім дзецям чыноўнікаў. У выпадку парушэння дзяржслужбоўцам пагражае звальненне.

У Дзярждуме ўжо знаходзіцца падобны законапраект, распрацаваны самімі дэпутатамі і прыняты ў снежні 2012 года ў першым чытанні. Ад прэзідэнцкага дакумент адрозніваецца тым, што акрамя рахункаў ён таксама забараняе мець за мяжой нерухомасць. Акрамя таго, думскі закон прадугледжвае крымінальную адказнасць за яго парушэнне.

У тлумачальнай нататцы да паправак, унесеных Пуціным, сказана, што і прэзідэнцкі, і думскія законапраекты павінны разглядацца разам. Як выказала здагадку газета «Камерсант», прэзідэнцкі варыянт патрэбен толькі для таго, каб замацаваць за Пуціным аўтарства ўсёй ініцыятывы.

Апошнія навіны