BE RU EN

Хочаш залавіць дручком - ласкава запрашаем у Беларусь

  • 22.02.2013, 18:10

Новыя карыкатуры на беларускага дыктатара з'яўляюцца ў амэрыканскіх СМІ.

Імі турыстычны партал skift.com праілюстраваў штодзённае жыццё ў нашай краіне. Лупцоўкі дэманстрантаў на мірных маніфестацыях і перайманне расейскім прэзідэнтам Пуціным звычак Лукашэнкі сталі тэмай артыкула, прысвечанай Беларусі.

«Вы хочаце ўбачыць, што такое дыктатура? Хочаце паглядзець на жыццё без вольнай прэсы і свабодных выбараў? Ласкава запрашаем у Беларусь, адзіную дыктатарскую краіну ў Еўропе», - піша выданне (пераклад - charter97.org).

У якасці ілюстрацыі журналісты падалі карыкатуры на Лукашэнку, апублікаваныя арганізацыяй «Беларусы ў выгнанні». На адной з іх намаляваны беларускіх дыктатар, які заклікае замежнікаў у Менск на фоне збіцця амапаўцамі мірных дэманстрантаў. На другой ён вучыць Пуціна змагацца з заходнімі санкцыямі.

Апошнія навіны