BE RU EN

Міліцэйскі аўтамабіль пратараніў BMW X5 у Менску

  • 22.02.2013, 15:43

Машыны атрымалі механічныя пашкоджанні, людзі не пацярпелі.

Сутыкненне адбылося 22 лютага каля 11.00 на сталічным праспекце Незалежнасці каля Менскага Дзяржаўнага Вышэйшага Радыётэхнічнага каледжа.

У службовай Lada Дэпартамента аховы разбіта пярэдняя частка аўтамабіля, у BMW - пашкоджанні кузава з правага боку.

- Вядзецца разбіральніцтва абставінаў ДТЗ, - паведамілі TUT.BY у сталічнай ДАІ. Кіроўцы на месцы аварыі, па словах інспектараў, давалі супярэчлівыя паказанні.

Апошнія навіны