BE RU EN

Павел Селін: ТБ не можа быць свабодным, калі несвабодная краіна

  • 22.02.2013, 13:18

Расейскі журналіст Павел Селін прыехаў у Менск.

«Без нармальнага тэлебачання не будзе нармальнага грамадства. І наадварот - тэлебачанне не можа быць свабодным, калі несвабодная краіна» - такое меркаванне выказаў на сустрэчы з журналістамі ў Менску 21 лютага расекі тэлежурналіст Павел Селін, піша БелаПАН.

http://belapan.com/webroot/delivery/swf/player.swf

«Цяпер у Расеі склалася такая сітуацыя, што адзінай свабоднай тэлепляцоўкай з'яўляецца інтэрнэт-тэлебачанне. Гэта той самы канал «Дождь», на якім сканцэнтраваны, як мне здаецца, лепшыя прафесіяналы, якія засталіся не ў спраў пасля змены фармату каналаў НТВ і РенТВ, - сказаў ён. - Бо фантастычная ерась, якую паказваюць зараз на НТВ і РенТВ, проста неверагодная. Але яна карыстаецца папулярнасцю, яна ў трэндзе».

Аднак, адзначыў Селін, цяжка нават інтэрнэт-тэлебачанню заставацца па-сапраўднаму свабодным. «Усё часцей на «Дожде» з'яўляюцца праўладныя людзі, усё менш асоб ліберальных», - сказаў журналіст.

На яго думку, інтэрнэт-тэлебачанне - гэта вельмі магутны рэсурс, але перакрыць яго вельмі лёгка. «У мяне выклікае вялікае пытанне, а ці ёсць за ім будучыня? Бо адключыць інтэрнэт-кантэнт гэта раз плюнуць. Раз - і няма тэлебачання», - сказаў Селін.

Апошнія навіны