BE RU EN

Сакрата Яновіча пахавалі пад бел-чырвона-белым сцягам

  • 21.02.2013, 20:38

Сотні чалавек прыйшлі 21 лютага на пахаванне пісьменніка і аднаго з лідараў беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы Сакрата Яновіча.

Труна пісьменніка была нахінутая бел-чырвона-белым сцягам з гербам «Пагоня». Пахаванне прайшло ў роднай вёсцы Яновіча - Крынках, паведамляе «Еўрарадыё».

Нагадаем, адзін з лідараў беларускай меншасці ў Польшчы памёр 17 лютага ў родным доме ў Крынках на Беласточчыне. Яму было 76 гадоў.

Апошнія навіны