BE RU EN

Балгарскі парламэнт прыняў адстаўку ўрада

  • 21.02.2013, 18:28

На працягу бліжэйшых 10 дзён у краіне будзе створаны пераходны ўрад.

Балгарскія парламэнтары прынялі адстаўку кабінета на чале з прэм'ер-міністрам Бойкам Барысавым. На гэтым тыдні ў краіне прайшлі масавыя выступы супраць падвышэння коштаў электраэнэргіі і зніжэння ўзроўню жыцця ў краіне, перадае ВВС. Гэта і стала прычынай адстаўкі ўраду.

Датэрміновыя выбары могуць быць прызначаныя на красавік або травень, аднак, на думку аглядальнікаў, выбаршчыкі ўважаюць апазіцыйных палітыкаў за гэтак жа карумпаваных і неэфэктыўных, што і ўрад.

Апошнія навіны