BE RU EN

НЗ у Менску: трактар павіс на тралейбусных правадах

  • 21.02.2013, 16:43

Незвычайны інцыдэнт адбыўся сёння на скрыжаванні вуліц Прытыцкага і Кунцаўшчыны.

У другой палове дня па гэтым скрыжаванні праязджаў трактар і высокай свідравальнай канструкцыяй зачапіў тралейбусныя правады. Мяркуючы па відэа, якое размясціў фарумчанін visitorius, лінія абарвалася. Трактар жа настолькі заблытаўся ў ёй, што літаральна павіс - адно кола адарванае ад зямлі, піша onliner.by.

Мяркуючы па ўсім, работы па аднаўленні лініі зоймуць не адну гадзіну. Тралейбусы ў дадзены момант абясточаныя, стаяць і іншыя ўдзельнікі руху. Утвараецца затор. Жыхарам раёнаў, якія знаходзяцца побач з месцам здарэння, варта абраць альтэрнатыўны тралейбусу варыянт грамадскага транспарту, каб дабрацца дадому. Аўтаўладальнікам таксама лепш ехаць іншым маршрутам, у аб'езд скрыжавання Прытыцкага - Кунцаўшчына.

Апошнія навіны