BE RU EN

Фюле запрашае дыктатуру да «дыялогу аб мадэрнізацыі»

  • 21.02.2013, 12:52

Еўразвяз заклікае беларускія ўлады пашырыць свой удзел у дыялогу аб мадэрнізацыі краіны, які еўрапейскія структуры актыўна вядуць з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі.

«20 лютага ў Бруселі камісар ЕЗ па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле сустрэўся з васьмю прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці па пытаннях мадэрнізацыі беларускага грамадства. Прыярытэты мадэрнізацыі ў Беларусі і шляхі іх дасягнення, а таксама ўмовы працы няўрадавых арганізацый у цэлым, былі галоўнымі тэмамі сустрэчы», - сказана ў мемарандуме Еўракамісіі, апублікаваным на афіцыйным сайце Еўразвяза, піша «Інтэрфакс».

«Камісар старанна ўлічыў прапановы, якія, у прыватнасці, тычацца пытанняў судовай, сацыяльнай і эканамічнай рэформаў», - сказана ў паведамленні.

Фюле падкрэсліў важнасць падтрымкі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі ў якасці прыярытэтнага для ЕЗ пытання і заклікаў беларускія ўлады прыняць актыўны ўдзел у абмеркаванні шляхоў рэфармавання краіны. «Дыялог аб мадэрнізацыі - гэта вельмі добры прыклад, які паказвае, што грамадзянская супольнасць гатовая ўнесці важны ўклад у мадэрнізацыю краіны. Я спадзяюся, што беларускія ўлады заўважаць гэтую гатоўнасць, і мы разгледзім іх уласны ўклад у гэты дыялог. Я лічу гэта важным інструментам для падрыхтоўкі неабходных рэформаў і планаў па мадэрнізацыі краіны», - прыведзеныя ў мемарандуме выказванні еўракамісара.

Апошнія навіны