BE RU EN

«Баранавічыдрэў» нацыяналізуюць

  • 21.02.2013, 11:44

Улады прынялі рашэнне аб нацыяналізацыі ААТ «Баранавічыдрэў», сцвярджаючы, што толькі дзяржава можа ажыццявіць фінансавае аздараўленне стратнага прадпрыемства.

«... Даручана Мінбудархітэктуры сумесна з зацікаўленымі на працягу 20 дзён прапрацаваць пытанне перадачы пакетаў акцый асноўных акцыянераў ААТ «Баранавічыдрэў» у кіраванне дзяржаве і накіраваць прапановы ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь», - такое даручэнне дадзена па выніках паездкі віцэ-прэм'ера Калініна на «Баранавічыдрэў» , піша АФН.

Дзяржаве ў гэтым ААТ належыць 48%, доля юрыдычных асоб - 36%, фізічных асоб - 16%.

«Баранавічыдрэў» з'яўляецца адмоўным прыкладам дзяржаўна-прыватнага партнёрства. З 2004 года ні адзін акцыянер не ўдзельнічаў належным чынам у развіцці вытворчасці і дыверсіфікацыі прадукцыі. Ні міністэрства, ні акцыянеры гэтым пытаннем не займаюцца. Калісьці прадпрыемства, якое стабільна працавала, сёння з'яўляецца стратным, рэнтабельнасць продажаў на прадпрыемстве мінус 35,7 адсотка, страты складаюць 8,5 млрд. рублёў», - гаворыцца ў фінансавай даведцы ўрада РБ

Варта адзначыць, што рашэнне аб нацыяналізацыі «Баранавічыдрэў» прынята не сходам акцыянераў або згодна з папраўкамі аб ўладальніцкім наглядзе, якія яшчэ нават не ўнесеныя ў «парламент», а на падставе прынцыпа, які занадта часта выкарыстоўваецца ў апошні час, - «імем рэвалюцыі».

Апошнія навіны