BE RU EN

Крымінальную справу банкіра Кацарэнкі перадалі ў суд

  • 21.02.2013, 11:05

Матэрыялы крымінальнай справы супраць былога старшыні Назіральнага савета ААТ «Тэхнабанк» Уладзіслава Кацарэнкі перададзеныя ў суд Цэнтральнага раёна Менска.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у пракуратуры Менска.

«Матэрыялы гэтай крымінальнай справы накіраваныя ў суд Цэнтральнага раёна Менска», - заявіў у чацвер старэйшы памочнік пракурора Менска Сяргей Балашоў.

Нагадаем, Кацарэнка абвінавачваецца па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса. Яму інкрымінуюцца правапарушэнні, прадугледжаныя ч.2 арт.243, ч.6. арт.16, ч.1 арт.380 і ч.2 і 3 арт.233 Крымінальнага кодэкса.

У прыватнасці, Кацаренку было прад'яўленае абвінавачванне ў аказанні садзейнічання службовым асобам суб'ектаў гаспадарання ва ўхіленні ад выплаты падаткаў з дапамогай прадастаўлення заведама падробленых дакументаў, рэквізітаў і рахункаў падкантрольных яму лжэпрадпрымальніцкіх структур, зарэгістраваных на тэрыторыі Беларусі і Расеі, якія маюць рахункі ў прыбалтыйскіх банках.

Тэрміны расследавання дадзенай крымінальнай справы некалькі разоў падаўжаліся. Кацарэнка быў арыштаваны ў пачатку вясны 2012 года. «Тэхнабанк» - адзін з найстарэйшых беларускіх прыватных банкаў.

Апошнія навіны