BE RU EN

Памежнікі затрымалі кнігі Максіма Жбанкова

  • 20.02.2013, 20:49

Іх везлі на прэзентацыю ў «Галерэю Ў», якая прайшла сёння ўвечары.

Кніга вядомага беларускага культуролага Максіма Жбанкова «NO STYLE. Белкульт между Вудстоком і Дажынкамі» мае амаль 300 старонак. Яна прысвечаная беларускай культуры і музыцы, паведамляе «Еўрарадыё».

Аб затрыманні часткі накладу Максім Жбанкоў паведаміў на прэзентацыі.

Памежнікі затрымалі каля паловы з тых кніг, якія павінны былі быць сёння ў «Галерэі Ў». Таму на прэзентацыі кнігі дасталіся не ўсім ахвотным.

Выданне рыхтавалася цягам дзесяці гадоў. Кніга ўяўляе сабой зборнік тэкстаў Максіма Жбанкова, якія ўжо публікаваліся, і якія спецыяльна пісаліся для яе.

Апошнія навіны