BE RU EN

У Віцебску руйнуюць помнік архітэктуры ХIХ стагоддзя

  • 20.02.2013, 17:22

У Віцебску перабудоўваюць жылы двухпавярховы дом канца XIX стагоддзя, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

У будынку, размешчаным на праспекце Фрунзе, надбудоўваюць 3 паверх або мансарду. Як бачна на фотаздымках, перад пачаткам рэканструкцыі былі знішчаныя некаторыя элементы фасада, цяпер яны адноўленыя з сучаснай цэглы. Астатняя частка новабудоўлі робіцца з бетонных блокаў, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Дамы № 13 (былая электрастанцыя трамвая, на рэканструкцыі), № 17 і № 19 (жылыя) пасля знішчэння двух будынкаў у пачатку праспекта Фрунзе з'яўляюцца апошняй часткай старой забудовы былой Задунаўскай вуліцы горада.

Апошнія навіны