BE RU EN

Прыхільнікаў Ахмадзінежада караюць смерцю за раскраданне дзяржсродкаў

  • 20.02.2013, 15:40

Пракуратура Ірана пацвердзіла легітымнасць рашэння вярхоўнага суда краіны, які прысудзіў да смяротнага пакарання чатырох чалавек, якія абвінавачваюцца ў раскраданні дзяржаўных сродкаў.

Трох іранскіх прадпрымальнікаў і аднаго банкіра прызналі вінаватымі ў крадзяжы дзяржаўных сродкаў на некалькі мільярдаў даляраў, піша РБК.

У прыватнасці, суд прызнаў вінаватым Мах-Афрыда Кхарсаві, які нібыта атрымаў дзякуючы сувязі з урадам прэзідэнта Махмуда Ахмадзінежада суму, роўную 2,82 млрд даляраў ЗША. Ён быў абвінавачаны ў «падрыве іранскай эканамічнай сістэмы» і прысуджаны да смерці праз павешанне. Да такога ж пакарання былі прыгавораныя Бехдад Бехзад і Іраж Шаджэй, яго намеснікі па юрыдычных і фінансавых пытаннях адпаведна, а таксама кіраўнік аддзялення банка Saderat у г.Ахвазе.

Усяго ў судовым працэсе па справе аб крадзяжы дзяржсродкаў у якасці абвінавачаных праходзілі 39 чалавек, 25 з іх былі асуджаныя.

На думку экспертаў, М.Кхарсаві з'яўляецца прыхільнікам М.Ахмадзінежада, і працэс над ім такім чынам сведчыць аб палітычнай барацьбе паміж дзеючым прэзідэнтам і яго больш кансерватыўнымі супернікамі, якія падтрымліваюць Аятолу Алі Хаменеі.

Упершыню парламент пачаў адкрытую крытыку дзеянняў іранскага кіраўніка ў сакавіку 2012 г., калі было пастаўленае пытанне аб адэкватнасці кіравання эканомікай краіны.

Апошнія навіны