BE RU EN

«Белтэлекам» прыдумаў аналаг Skype

  • 20.02.2013, 14:56

РУП «Белтэлекам» запусціць сэрвіс eSpace, аналагічны вядомаму дадатку Skype.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Сяргей Папкоў, паведамляе БелТА.

Беларускі аналаг Skype плануецца запусціць у 2013 годзе. На дадзены момант, праўда, платформа пакуль не пратэставаная. З дапамогай сэрвісу карыстальнікі атрымаюць магчымасць выкарыстоўваць галасавую сувязь, але пры гэтым аплачваць не тэлефоннае злучэнне, а аб'ёмы выкарыстанага трафіку.

Новы сэрвіс «Белтэлекама» будзе даступны толькі абанентам нацыянальнага аператара электрасувязі. Пры гэтым паслуга будзе прывязаная да нумара тэлефоннай сеткі. Іншымі словамі, нумар стацыянарнага тэлефона можна будзе выкарыстоўваць з дапамогай праграмы-кліента на кампутары і мабільным тэлефоне.

«Мы надаём фіксаванаму нумару вялікія функцыянальныя магчымасці, дазваляючы выкарыстаць яго ў іншых сферах і на іншых прыладах», - падкрэсліў намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Сяргей Сівадзедаў.

Апошнія навіны