BE RU EN

Пратэсты ў Балгарыі прывялі да адстаўкі ўрада

  • 20.02.2013, 13:14

Прэм'ер-міністр Балгарыі Бойка Барысаў аб'явіў, што ў бліжэйшыя дні яго кабінет міністраў адправіцца ў адстаўку.

Да адстаўкі прывёў шэраг масавых пратэстаў супраць высокіх коштаў на электраэнергію і ўрадавых мер эканоміі, піша ВВС.

Раней Бойка Барысаў заяўляў, што плануе спыніць пратэстныя акцыі, паабяцаўшы зрэзаць плату за электраэнергію на 8% і прыняць меры ў адносінах да замежных энергетычных кампаній.

У выступленні перад парламентам прэм'ер-міністр заявіў, што «адмаўляецца знаходзіцца ва ўрадзе, пры якім паліцэйскія збіваюць людзей».

Апошнія навіны